Ва ўсім рэгіёне і гэты і папярэдні тыдзень былі спакойныя для супрацоўнікаў МНС. Чаго не скажаш пра Сенненскі раён. Тут значныя пажары адбываліся практычна праз дзень. Так, 6 красавіка ў вёсцы Гуліна загарэўся легкавы аўтамабіль. У машыне пашкоджаны як маторны адсек, так і салон.
8 красавіка пажар адбыўся ў вёсцы Мосар. Позднім вечарам а 23-08 тут загарэўся жылы дом, які належыў мужчыне 1962 года нараджэння. Амаль паўтары гадзіны спатрэбілася пажарным, каб цалкам затушыць дом. Калі людзі змаглі зайсці ўнутар, то знайшлі там труп. Цела было моцна абгарэлае і з яго ідэнтыфікацыяй узніклі праблемы. Зводка МНС гаворыць, што хутчэй за ўсё гэта быў труп гаспадара дома.
На наступны дзень пажары перабраліся з вёсак Сенненшчыны ў райцэнтар. Днём 9 красавіка тут загарэўся сарай, які належаў пажылому мужчыне. Прычына пажару ва ўсіх трох выпадках не высветлена.