12:00

+0

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Здарэнні

Крыміналка за дзіцёнка (фота)

10.04.2018 10:38

3550 праглядаў, 7 каментароў

Супраць жанчыны, якая на Салянікава збіла дзіцёнка заведзена крымінальная справа

Інфармацыя, якую на сваім сайце разам з новымі фотаздымкамі з месца здарэння размясціў Следчы камітэт, тычыцца здарэння, якое адбылося вечарам 6 красавіка на скрыжаванні Магілёўскай і Салянікава. Тут вечарам 8-гадовы трэццекласнік пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе на скрыжаванні са светлафорамі. У гэты момант жанчына на Фольксвагене Пасат паварочвала з Магілёўскай на Салянікава (левы паварот) і збіла школьніка. Хлопчык з адкрытым пераломам нагі быў дастаўлены ў бальніцу. Варта нагадаць, што на дадзеным скрыжаванні светлафор мае дадатковую секцыю, якая і рэгулюе левы паварот з Магілёўскай на Салянікава. Магчыма, менавіта з гэтай секцыяй жанчына і заблыталася.

Пасля папярэдняга разбіральніцтва, супраць 34-гадовай жанчыны, якая была за стырном аўтамабіля распачатая крымінальная справа па артыкуле парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Ізаляваць жанчыну не сталі, яе мера абмежавання - пісьмовы абавязак явіцца па выкліку ў праваахоўныя органы.

Следчыя звяртаюцца да ўсіх хто мог бачыць дадзенае дарожна-транспартнае здарэнне, паведаміць пра яго абставіны па тэлефонах: +375-33-3998044 або 8-02160282643.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Крыміналка за дзіцёнка (фота)

Супраць жанчыны, якая на Салянікава збіла дзіцёнка заведзена крымінальная справа

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение