Два пажары за адны суткі рэдка бываюць і ў вялікіх гарадах. Але сёняшняя зводка МНС паведамляе пра два пажары ў вёсцы Высокае 10 красавіка. Калі гэта не памылка прэс-службы МНС, то пажары выглядаюць надзіва вельмі падобнымі. У абодвух выпадках гарэлі прыватныя жылыя дамы, у абодвух выпадках гэтыя дамы належалі мужчынам 1975 года нараджэння і ў абодвух выпадках былі знішчаны дахі, пашкоджаны столі, сцены і маёмасць. Таксама ў абодвух выпадках прычына пажару пакуль высвятляецца.
Розніца толькі ў тым, што адзін дом загарэўся днём а 16-00, а ў другім выпадку а 21-45.