Вакаліст гурта ўраджэнец Аршаншчыны Сяржук Доўгушаў 4 гады збіраў матэр'ял для гэтага альбома ў этнаграфічных экспедыцыях па Палессі. Увогуле музыка гурта Vuraj - гэта фальклор узяты не з кнігаў, а сабраны ў такіх экспедыцыях ад жывых носьбітаў традыцыі. Альбом Lito стане чацьвертым зборнікам калектыву.
На дадзены момант на запіс альбома гурт пачаў збіраць сродкі праз інтэрнэт-платформу Ulej. Агулам музыкі хочуць сабраць 8700 рублёў да 8 чэрвеня. Падтрымаць музыкай сваім рублёў можа кожны і гэта не проста так. У залежнасці ад сумы дапамогі гурт раздае прызы - ад дыска з запісам альбома да адмысловага карпаратыву для ахвярадаўцаў.
На фота: Сяржук Доўгушаў у экспедыцыі ў майцы "Мы аршанцы, мы беларусы".