Не дзіва, што пасля зімы многія беларускія дарогі ў кепскім стане. Асабліва вялікія праблемы ў сельскай мясцовасці, дзе зачастую дарогі грунтовыя і ў мокры сезон распаўзяюцца. Чарговы раз з такой праблемай сутыкнуліся і жыхары Стаўроў. З просьбай аб дапамохе Стаўроўцы звярнуліся ў выканкам з калектыўным лістом.
Жыхары гэтай вёскі некалькі год вялі перапіску па праблеме пад'езднай дарогі ў вёску. У выніку дарогу зрабілі - тады старэйшынам вёскі яшчэ быў Ігар Грышанаў - але, вось, яе вясновы стан кожны год выклікае незадаволенасць вяскоўцаў.