00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Здарэнні

А, можа, усё ж хворы?

14.04.2018 11:31

2701 прагляд, 3 каментара

На судзе высвятляецца як "хуліган з бензапілой" хацеў забіць начальніка Шклоўскай калоніі

У Магілёве распачаўся суд над Уладзіславам Казакевічам - той самы 19-гадовы Казакевіч, які раней з бензапілой напаў на наведвальнікаў гандлёвага цэнтру ў Мінску. Нагадаем, што Казакевіча для адбывання пакарання за тое злачынства накіравалі ў суседні Шклоўскі раён у мясцовую калонію. Але і там ён спакойна адбываць тэрмін не стаў - быў пастаянным парушальнікам рэжыму. З-за парушэнняў рэжыму яго неаднаразова караў начальнік калоніі, а з-за пакаранняў Казакевіч вырашыў забіць начальніка калоніі.

Казакевіч змог дастаць нож з дапамогай іншага асуджана, але за некалькі дзён да таго як ён быў гатовы здзейсніць задуманае, адміністрацыя калоніі - так гаварылася на судзе - змяніла падыход да асуджанага і перастала яго караць. Такім чынам, да начальніка калоніі Казакевіч дабрацца не змог. Як высветлілася пазней, адміністрацыя калоніі ад сукамерніка Казакевіча атрымала запіску пра тое, што рыхтуецца замах на кіраўніка турмы.

Недаступнасць начальніка не спыніла Казакевіча і пад час вываду на прагулку ён выхапіў схаваны нож і паспрабаваў забіць намесніка начальніка. Той змог адмахнуцца і Казакевіч кінуўся на канваіра, якому і нанес тры ўдары ў галаву.

Такая не прынцыповасць у дачыненні да таго хто стане ахвярай была патлумачана на першым допыце Казакевіча пасля інцыдэнта. Тады ён сказаў, што яму было ўсё роўна каго забіваць і што ён увесь час хоча некага забіць. Дарэчы, на судзе Казакевіч адмовіўся што-небудзь гаварыць, замест гэтага следчыя цытуюць яго словы з ранейшага допыту.

Такія не адэкватныя паводзіны яшчэ раз наводзяць на думку, што Казакевіч псіхічна хворы. Нагадаем, што пасля двух спробаў суіцыду яшчэ ў школьным узросце яму быў пастаўлены дыягназ - шызатыпічны разлад асобы. Але пасля нападу ў "Новай Еўропе" эспертыза яго прызнала здаровым і таму яго накіравалі ў калонію, а не ў лякарню. Як высветлілася, начальнік калоніі выбіраючы меры ўплыву на Казакевіча, нават, не ведаў пра яго псіхічныя асаблівасці. Адвакаты Казакевіча просяць пра новую экспертызу. Пра новую экспертызу гавораць і бацькі Казакеівча, пра словах бацькі ён заўважыў пры сустрэчы з сынам утаго правалы ў памяці, што можа паказваць на прагрэс хваробы.

Сёння Казакевічу пагражае пажыццёвае зняволенне і пры гэтым ці падцвердзіцца дыягназ не настолькі прынцыпова - сумніўна, што са спецыялізаванай лякарні пасля такіх здарэнняў ён калі-небудзь выйдзе на свабоду. Але суд будзе ісці яшчэ вельмі доўга.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: А, можа, усё ж хворы?

На судзе высвятляецца як "хуліган з бензапілой" хацеў забіць начальніка Шклоўскай калоніі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение