Зусім нядаўна мы пісалі, што ў суседніх раёнах адбылося тры пажары на адным з якіх загінула жанчына. Прайшло некалькі дзён і можна яшчэ пісаць тое самае. Толькі населеныя пункты крыху змянілася.
У Сененскім раёне зноў два пажары. Позднім вечарам 6 красавіка ў вёсцы Гуліна загарэўся легкавы аўтамабіль, які належаў жанчыне 1954 года нараджэння. А 9 красавіка ў самім Сянно загарэўся сарай мясцовай жыхаркі 1944 года нараджэння.
Смерць ад вагню на гэты раз здарылася ў Лёзненскім раёне. Тут вечарам 12 чысла загарэўся дом у вёсцы Мерзлякова. У пажары загінула пажылая гаспадыня дома. Ёй было 72 гады.
Паводле зводкі МНС