12:00

-0

4 м/с

1002 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-2

3 м/с

1004 гПа

21:00

-4

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Нападнік з дыягназам

17.04.2018 11:45

2556 праглядаў, 0 каментароў

У Хімінічах мужчына напаў на міліцыянтаў, бо спужаўся, што гэта псіхіятары

Мужчына 1970 года нараджэння, які 29 сакавіка напаў на міліцыянтаў аказаўся інвалідам 2 групы па псіхічным захворванні. Нагадаем, што калі міліцыянты з Бараньскага аддзялення прыйшлі пагаварыць з мужчынам па поваду пажару ў вёсцы Пагосцік, ён пачаў сябе паводзіць агрэсіўна і не адэкватна - пырснуў аднаму міліцыянту ў твар газавым балончыкам, а другога ўдарыў нажом некалькі разоў.

Агенцыя БелТА са спасылкай на прадстаўніка Следчага камітэту Святлану Сахараву паведамляе, што раней мужчына ўжо бываў у полі зроку міліцыянтаў за грамадска небяспечныя дзеянні, але з-за захваровання ад паўнавартаснай адказнасці вызваляўся. Ён накіроўваўся на лячэнне ў спецыяльны інтэрнат і праз некаторы час вызваляўся. У сувязі са сваім папярэднім досведам, мужчына і напаў на міліцыянтаў - ён палічыў псіхіятарамі ці іх памочнікамі ,якія хочуць зноў адправіць яго ў інтэрнат. Заведзена крымінальная справа, мужчына знаходзіцца пад вартай.

Дарэчы, пасля аказання медычнай дапамогі супрацоўніку міліцыі, яго жыццю ўжо нічога не пагражае.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Нападнік з дыягназам

У Хімінічах мужчына напаў на міліцыянтаў, бо спужаўся, што гэта псіхіятары

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение