У ноч з 16 на 17 красавіка ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у жылым доме ў Свісцёлках Аршанскага раёну. Паведамленне паступіла ў 3:43. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў маёмасць і сцены будынка. А затым на пажары быў знойдзены мужчына, без прыкметаў жыцця. Яго асоба ўсталёўваецца, як і прычына, па якой узнік пажар.
Таксама пажар напярэдадні быў у Ламачыне. У 18:49 загарэлася лазня па вуліцы Сонечнай. Яна належыць грамадзяніну 1940 года нараджэння. У агні былі пашкоджаны маёмасць, сцены і дах будынка.
А яшчэ раней 16 красавіка, а менавіта ў 11:51 загарэлася трава ў вёсцы Міхнова Сенненскага раёну. Пры гэтым загарэўся і дом, што належыць мужчыну 1937 году нараджэння. Агонь знішчыў перакрыццё столі, пашкодзіў маёмасць. У пажары згарэла і адрына.