Прызначаны новы кіраўнік аграхолдынга «Купалаўскае» ў Шклоўскім раёне. Ім стаў Аляксандр Харашкевіч, былы дырэктар па аграпрамысловай палітыцы холдынга «Амкадор» (кампаніі належыць асноўны пакет акцый ТАА «Купалаўскае»). У інтэрв`ю tut.by старшыня Шклоўскага райвыканкама Васіль Віцюнаў сказаў, што Харашкевіч заняў пасаду яшчэ на мінулым тыдні. Новы кіраўнік жыве ў Менску, Аляксандр Аляксандравіч зарэгістраваны і ў сацыяльных сетках, яму 40 гадоў.
Нагадаем, што 31-га сакавіка мінулага кіраўніка аграхолдынга «Купалаўскае» Дзмітрыя Васілеўскага знайшлі павешаным у лесе.