Ліст пра гэта напісаў чытач "Нашай Нівы" ў рэдакцыю названай газеты. Па славах чытача, ён глядзеў рэпартаж па БТ, у якім распавядалася як Лукашэнка з сынамі добраўпарадкоўваў так званую "Трафімаву крыніцу" ў вёсцы Александрыя. Знойдзена было адразу пяць памылак. Вось пра якія памылкі піша чытач "Нашай Нівы":
«Родник был освещен» — а трэба «освящен», бо «освещен» па-руску значыць «асветлены», напрыклад, пражэктарам, а не «асвечаны».
«Непросто кристально» — тут трэба пісаць «не просто» асобна, бо ёсць проціпастаўленне. Прыслоўе «поистине» па-руску пішацца разам.
Па-руску кажуць не «обрядный», а «обрядовый».
Нарэшце, у другім сказе (які проста непісьменна пабудаваны) або прапушчана нейкае слова, або не стаіць коска.