00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Дзевяць спраў за зброю

28.04.2018 14:06

2483 прагляду, 0 каментароў

У Сенненскім раёне завершана расследванне шэрагу спраў па незаконным захоўванні зброі і боепрыпасаў.

У большасці выпадкаў такія злачынствы выяўляюцца супрацоўнікамі органаў унутраных спраў пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, а таксама ў выніку аглядаў і ператрусаў жылля пры расследаванні крымінальных спраў, што знаходзяцца ў вытворчасці следчых па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Да прыкладу, толькі Сенненскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў бягучым годзе распачата дзевяць крымінальных спраў па частцы 2 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, з якіх скончана вытворчасцю і перададзена пракурору для накіравання ў суд восем крымінальных спраў.

Так, 46-гадовы жыхар раёна ў верасні мінулага года знайшоў у лесе паблізу чыгуначнай станцыі каля вёскі Старая Беліца, ружжо, якое, згодна з заключэннем эксперта, з'яўляецца наразной агнястрэльнай зброяй, прыдатнай для стральбы і вырабленай самаробным спосабам з ствала вінтоўкі ТОЗ-8М калібра 5,6 мм і ствалавой скрынкі, засаўкі, ударна-спускавога механізму і ложы карабіна ТОЗ-17 калібра 5,6 мм. Акрамя гэтага, у знаходцы было больш за семдзесят вінтовачных патронаў, якія з'яўляюцца боепрыпасамі да наразной агнястрэльнай зброі калібра 5,6 мм.

Мужчына не паведаміў пра свае набыткі праваахоўным органам, і незаконна перанёс дадзеныя боепрыпасы і агнястрэльную зброю дадому, дзе захоўваў да моманту іх выяўлення і канфіскацыі супрацоўнікамі праваахоўных органаў падчас правядзеньня ператрусу ў студзені бягучага года. (Даведачна: судом Сенненскага раёна мужчына асуджаны да 1 году папраўчых работ з утрыманнем 15% заробку. Прысуд у сілу не ўступіў).

50-гадовы жыхар вёскі Цесішча ў жніўні 2007 года ў лесе знайшоў слоік з порахам і прынёс яго дадому. Затым вырабіў пяць паляўнічых патронаў, прыдатных для стральбы, тых, якія з'яўляюцца боепрыпасамі для гладкаствольнай паляўнічай агнястрэльнай зброі 16 калібра, якія захоўваў па месцы свайго жыхарства да моманту выяўлення і канфіскацыі іх у лютым 2018 года.

Мужчыну прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных часткай 2 артыкула 295 (незаконныя набыццё, захоўванне, нашэнне выбуховых рэчываў) і часткай 2 артыкула 295 (незаконны выраб боепрыпасаў да паляўнiчай агнястрэльнай гладкаствольнай зброi) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Акрамя таго, у вытворчасці следчых Сенненскага РАСК знаходзіліся крымінальныя справы па абвінавачванні 76-гадовага жыхара вёскі Заслонаўка, які незаконна захоўваў з 2000 году па сакавік 2018 году без спецыяльнага дазволу па месцы жыхарства больш за 90 грам пораху, а таксама 41-гадовага жыхара вёскі Дамашава. Апошні ў жніўні 2008 году знайшоў у лесе 13 вінтовачных патронаў, якія захоўваў дома на працягу 10 гадоў. Нягледзячы на тое, што ў студзені 2016 года яго дазвол на права захоўвання, нашэння грамадзянскай паляўнічай гладкаствольнай зброі быў ануляваны, абвінавачаны не здаў і не знішчыў, а захоўваў дома каля 60 грам пораху.

Следчыя прад'явілі абвінавачанне 41-гадоваму сельскаму жыхару ў незаконным набыцці, захоўванні, нашэнні боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнiчай агнястрэльнай гладкаствольнай зброi) і незаконным захоўванні выбуховых рэчываў.

Праваахоўнікі рэгулярна праводзяць прафілактычныя акцыі па добраахвотнай здачы ў органы ўнутраных спраў агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Следчыя звяртаюць увагу грамадзян, што здаць забаронены арсенал у органы ўнутраных спраў можна ў любы час. Такім чынам асоба будзе вызвалена ад крымінальнай адказнасці.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дзевяць спраў за зброю

У Сенненскім раёне завершана расследванне шэрагу спраў па незаконным захоўванні зброі і боепрыпасаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение