Сустрэча пісьменніка і чытачоў у Оршы ўпершыню за доўгі час адбылася ў публічным месцы - у дзяржаўнай бібліятэцы. Дзякуючы гэтаму паслухаць пісьменніка сабралося пад 50 чалавек - наведвальнікі занялі ўсе стулы, якія былі ў гэтай установе культуры.
Распавядаў Уладзімір Арлоў не толькі пра свае кнігі, але і ўвогуле пра Беларускую літаратуру, і пра беларускую мову. Пісьменнік часты госць у краінах захаду і падчас сваіх падарожжаў заўважыў як год ад году расце інтарэс да нашай літаратуры - усё больш выдаецца перакладаў на розныя мовы, усё больш з'яўляецца станоўчай крытыцы пра творы напісаныя ў нашай краіне. Вашай увазе некалькі фотаздымкаў з прайшоўшаў сустрэчы.
Аршанская гарадская арганізацыя "Таварыства беларускай мовы" выказвае падзяку аддзелу культуры за ўзаемапаразуменне і прадстаўленне памяшкання пра правядзення сустрэчы.