Апошнім часам у рэгіёне частымі сталі пажары ў выніку якіх гінуць людзі. Гэта не звязана з нейкімі асаблівасцямі пажараў ці сезонам году. Простае супадзенне.
Зводка МНС паведамляе пра чарговы пажар у якім загінуў чалавек. Пажар адбыўся ў вёсцы Зарубы Дубровенскага раёну ноччу. Званок ратавальнікам паступіў а 5-49. Загінуў у выніку гаспадар дому 1968 года нараджээння.