15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-2

3 м/с

1004 гПа

21:00

-4

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

5 м/с

1006 гПа

Рэгіён, Грамадства

Для прафілактыкі

05.05.2018 11:53

3185 праглядаў, 3 каментара

Мост праз Дняпро на пад'ездзе да Оршы павінны абследаваць.

“Віцебскаўтадар” абвясціў тэндэр на абследаванне пабудаванага ў 1957 годзе моста праз Дняпро ў Аршанскім раёне. Мост даўжынёй 193,97 метра знаходзіцца на пад'ездзе да Оршы ад трасы М8/Е95. Абследаванне павінна прайсці з 2 ліпеня да 28 верасня. Пры гэтым адмыслоўцы кампаніі, якая яго выйграе, павінны ўсталяваць стан моста, у прыватнасці - рэшткавую таўшчыню металаэлементаў у прыапорнай зоне талежалезабетоннага пралётнага збудавання і трывальныя характарыстыкі бетону ў канструкцыях моста.

Арыенціровачны кошт работ па абследаванню моста праз Дняпро складае 25 000 рублёў. Фінансавацца работы будуць з дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду.

У Беларусі апошнім часам былі прызнаныя аварыйнымі некалькі мастоў. Напрыклад, трэснуў мост праз Прыпяць у раёне Жыткавічаў, а замест яго ўладкована часовая пераправа. Таксама мост на пуцеправодзе над чыгункай трэснуў недалёка ад Лунінца. Акрамя гэтага, закрыты рух праз мост у Чашніках і абмежаваны рух цяжкіх аўтамабіляў на мосце ў Наваполацку.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Для прафілактыкі

Мост праз Дняпро на пад'ездзе да Оршы павінны абследаваць.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение