00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Душэўны ліст (фота)

06.05.2018 21:56

3751 прагляд, 1 каментар

Дачка аўтаркі арнаменту на дзяржаўным сцягу просіць даць магчымасць ушанаваць свайго растралянага бацьку

Сям'я Кацар-Маркевічаў стала вядомая не так даўно. Хаця арнамент вышыты Матрунай Маркевіч (Кацар) у 1951 годзе стаў частай дзяржаўнага чырвона-зялёнага сцяга, пра гэта доўга ніхто не гаварыў. З аднаго боку, да гэтага не было справы, з іншага боку яна, як высветлілася нядаўна, жонка "ворага народа" растралянага ў Оршы. Цяпер яго дачка "ворага народа" Маркевіча Аляксея Захаравіча Зінаіда Аляксееўна Пашкевіч просіць выканкам даць ёй магчымасць ушанаваць памяць свайго бацькі. Яна афіцыйна просіць дазволу ўсталяваць помнік свайго бацьку на Кабыляцкай гары пра што напісала ў лісце на імя старшыні райвыканкаму.

"Мне уже около 95 лет. Хочу ещё при жизни отдать дань памяти моегу отцу. Флаг с орнаментом моей матери Маркевич Матроны Сергеевны побывал в космосе, а муж её в бурьяне лежит." - піша Зінаіда Аляксееўна мэру горада.

Апошнім часам родзічы ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў пішуць лісты з просьбай вызначыць месца дзе ў ОРшы мог бы з'явіцца помнік ці хаця б памятная дошка ў гонар ахвяраў рэпрэсіяў, або вярнуць пад ахову помнік на Кабыляцкай гары. Пры гэтым, усталяваць такую дошку ці помнік яны гатовыя за свой кошт. На сёняшні дзень у выканкам накіраваныя лісты тых чые родзічы былі растраляныя ў Оршы не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Швецыі ды Італіі.

На фота: Зіна Пашкевіч і яе дачка Дзіяна Пракопаўна. Фота Радыё Свабода.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Душэўны ліст (фота)

Дачка аўтаркі арнаменту на дзяржаўным сцягу просіць даць магчымасць ушанаваць свайго растралянага бацьку

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение