Еўраопт працягвае пашырацца на вёскі Аршанскага раёна. У Копысі нядаўна таксама адкрылася крама гэтай гандлёвай сеткі ў памяшканні былой крамы РайПО. Больш за тое, у гэтым мястэчку плануецца адкрыццё яшчэ двух крамаў, адна з якіх будзе прамтаварнай. На сваім сайце Еўраопт паведамляе, што Аршанскі раён гэта першы ў якім гандлёвая сетка замяняе цалкам дзяржаўны гандаль. Еўраопт арэндуе памяшканні дзяржаўных крамаў ва ўсіх населеных пунктах дзе жыве больш за 200 чалавек. Дарэчы, нядаўна крама Еўраопт адкрылася яшчэ і ў Забалацці.
Фота:Еўраопт