06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Здарэнні

Схадзіў за прышчэпкамі

07.05.2018 21:35

3994 прагляду, 24 каментара

Пенсіянер па просьбе жонкі пайшоў у краму і тры дні правёў у міліцыі

У пятніцу 4 мая 70-гадовы пенсіянер пайшоў у паліклініку здаць аналізы. Пасля наведвання доктара па просьбе жонкі ён зайшоў у краму каб купіць звычайных прышчэпак. Свайго тавару мужчына там не знайшоў і сабраўся ісці ў іншае месца. Але на выхадзе з крамы спёка і ўзрост зрабілі сваю справу - пенсіянеру стала кепска закружылася галава. Мужчына абапёрся на дом, каб пастаяць пакуль не пройдзе галавакружэнне. Але не паспела яму стаць лепш, як ззаду са словамі: "О, наш кліент - неадэкват" падыйшлі два міліцыянты, якія без тлумачэння прычынаў, не прадстаўляўшыся ўзялі яго пад рукі і кудысці павялі. Ад нечаканасці мужчына вырваўся, пачалася кароткая моўная перапалка ў выніку якой мужчына выказаў сваё абурэнне і паспрабаваў адыйсці ў бок. Але адзін з міліцыянтаў паставіў яму падножку. Пенсіянер упаў і страціў прытомнасць. Ачуняў ён ужо тады калі прыехаўшая хуткая дапамога зрабіла яму ўкол.

Мужчыну даставілі ў РАУС дзе склалі пратакол. Праўда, прачытаць пратакол мужчына не змог - не было акуляраў, а пазваніць жонцы, каб яна прывезла акуляры міліцыянты не далі. Да вечара затрыманы сядзеў у міліцыі, у яго ўзялі адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі. І ў выніку пасадзілі ў ІВС дзе за цэлы дзень мужчына змог паесці - накармілі яго, дарэчы, суседзі па камеры, а не міліцыянты. Трое сутак пенсіянер правёў у ІВС так і не даведаўшыся за што яго затрымалі.

У панядзелак раніцай мужчыну даставілі ў суд адкуль адпусцілі - суд па яго справе так і не адбыўся.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Схадзіў за прышчэпкамі

Пенсіянер па просьбе жонкі пайшоў у краму і тры дні правёў у міліцыі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение