06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Здарэнні

А цяпер адказ міліцыі (відэа)

10.05.2018 09:46

4900 праглядаў, 32 каментара

Як адбывалася затрыманне 70-гадовага пенсіянера па запісах міліцыянтаў

У адказ на наш матэр'ял пра тое як пенсіянер пайшоў за прышчэпкам і трое сутак праседзеў у міліцыі, абласное упраўленне міліцыі выдала сваю версію падзеяў. Тэкставага тлумачэння падзеяў пакуль не з'явілася, але на сваім ю-туб канале міліцыя размесціла нарэзку відэа-запісу з нагруднай камеры аднаго з міліцыянтаў. Відэа прадстаўлена не цалкам, а ўжо ў змантаваным выглядзе.

На відэа-запісе бачна, як мужчына пераходзіць дарогу па вуліцы Молакава ад паліклінікі на іншы бок. Далей ідзе размова з мужчынам каля крамы "Мясны фаварыт" у якой чуецца, як пенсіянер адмаўляецца сядаць у машыну супрацоўнікаў міліцыі. Але прызнае, што ён перайшоў дарогу ў неналежным месцы. Моманта калі мужчыне стала кепска на відэа няма. Пры гэтым, міліцыянты вядуць сябе даволі ветліва. Ці прымянялі супрацоўнікі міліцыі фізічную сілу да пенсіянера (у выглядзе падножкі) на відэа таксама не зафіксавана. Пры гэтым, супрацоўніца хуткай дапамогі выказвае (што чутна на відэа) версію, што затрыманы "рісуется".

Нагадаем, што ў выніку дадзенага інцыдэнту пенсіянер трое сутак адседзеў у міліцыі, а суд над ім так і не адбыўся.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: А цяпер адказ міліцыі (відэа)

Як адбывалася затрыманне 70-гадовага пенсіянера па запісах міліцыянтаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение