Чорная піца Black star з'явілася ў першай у краіне закусачнай сеткі «Лепім самі», адкрытай у Сянне год таму ў рамках праекту «Белкаапсаюза», пішуць "Вітвесці".
- Навінка з каўбасой, сырам, памідорамі, перцам, таматавай падліўкай і алівамі, знайшла сваіх прыхільнікаў, - распавяла загадчыца вытворчасці Сенненскага райспажыўтаварыства Ларыса Барсукова.
Закусачная «Лепім самі» адкрылася ў Сянне роўна год таму. Тут таксама рыхтуюць 10 відаў пельменяў, варэнікі і манты.