Лесанарыхтоўчы камбайн распрацаваны спецыялістамі холдынгу «Амкадор». Коханаўскае ААТ «Амкадор-КЭЗ» упершыню прадставіла сваю новую распрацоўку - гусенічны харвестэр «Амкадор-Sinomach 3255H» на міжнароднай спецыялізаванай выставе «Лесдрэўтэх 2018» ў Менскім раёне.
Лесанарыхтоўчы камбайн распрацаваны спецыялістамі холдынгу «Амкадор», куды ўваходзіць Коханаўскі завод, у кааперацыі з кітайскімі і фінскімі партнёрамі, пішуць «Витвести». Ён прызначаны для валкі дрэў, абразання сукоў і галінак, распілоўкі ў найбольш складаных умовах перасечанай мясцовасці і складанага рэльефу, валодае падвышанай праходнасцю і ўстойлівасцю нават на вялікіх схілах. Попыт на такую тэхніку, асабліва ў Расеі, вельмі высокі. Напрыклад, ацэначная патрэба расейскага рынку ў такіх машынах складае не менш за тысячу адзінак у год.