Здарылася гэта ў Аршанскім раёне на лецішчы, якое належыць мужчыну 1961 году нараджэння. Ён адсутнічаў на лецішчы з 22 да раніцы 24 траўня, а калі прыехаў, убачыў, што скрадзены 32 металічныя пралёты плота, 2 металічныя бочкі і стол. Матэрыяльны ўрон склаў 540 рублёў. Міліцыя ўжо ўсталявала падазраванага і затрымала яго. Гэта непрацуючы мужчына 1990 году нараджэння. Узбуджана крымінальная справа.
У Талачынскім раёне ў міліцыю звярнулася рабочая 1988 году нараджэння, якая паведаміла пра скрадзены тэлефон. Прычым звярнулася яна ў міліцыю 28-га траўня, ва крадзеж адбыўся яшчэ 17-га чысла. Мабільны тэлефон «Хуавэй», ацэнены ў 194 рублі, быў скрадзены невядомым з двара пацярпелай. Злачынца шукаюць.
У Сенненскім раёне ў 78-гадовай пенсіянеркі ўзламалі ў доме замок і скралі сумку і спіртныя напоі. Матэрыяльная шкода 21 рубель і падазраваны ў злачынстве ўжо затрыманы. Ім аказаўся раней судзімы за крадзеж непрацуючы мужчына 1963 году нараджэння.
І яшчэ адно злачынства адбылося каля вёскі Сяглава ў Аршанскім раёне. Там, на тэрыторыі садовага таварыства, нехта скраў металічны кантэйнер коштам 300 рублёў. Злодзей быў хутка знойдзены, крымінальную справу ўзбудзілі супраць беспрацоўнага 27-гадовага аршанца.