На гэтым тыдні зводка МНС пяць разоў паведамляла пра пажары ў Талачынскім раёне. За апошнія некалькі дзён тут адбылося тры пажары. У ноч з 31 мая на 1 чэрвеня ў Талачыне па вуліцы Вакзальнай загарэўся дом, які належаў пажылой жанчыне. Паведамленне пра гэты пажар прагучала а 00-40. А ўжо а 4-30 у МНС паведамілі пра пажар у вёсцы Райцыпа вуліцы Цэнтральнай. Тут таксама загарэўся жылы дом, які належаў пенсіянерцы. А вечарам другога чысла ў 17-23 каля вёскі Красілава загарэўся трактар мясцовага райаграсэрвіса.
У астатніх раёнах Аршаншчыны сітуацыя з пажарамі была значна больш спакойнай. За ўвесь тыдзень у Оршы адбыўся адзін пажар па вуліцы Пралетарскай. Тут на загарэўся гараж з аўтамабілем ЗАЗ-968. Пашкоджаны былі як гараж, так і машына. Тэхніка гарэла і ў Сененскім раёне. Каля вёскі Берэшава загарэўся камбайн, які належыў "Саўгасу імя Машэрава".