Па адной з версіяў, паэма "Тарас на Парнасе" мае непасрэднае дачыненне да Гарадоцкага раёну. Адтуль, быццам, паходзіў той самы галоўны герой Тарас, прыгоды якога і апісаў паэт. У сувязі з гэтым у Гарадку ўжо 10 год праходзіць фестываль "Гарадоцкі Парнас".
Каму ж як не аршанскаму гурту названаму таксама ў гонар паэмы выступаць на гэтым фестывалі. Праўда, выступ нашых землякоў затрымаўся з-за дажджу, але і прынес прыемны бонус: пад час выступа "Тараса на парнасе" над Гарадок заззяла вясёлка.
Пра выступ вялікі рэпартаж выпусціў мясцовы сайт haradok.info.