Хаця раней судзімыя за крадзяжы мужчына 1991 года нараджэння і жанчына 1987 года нараджэння былі не разам, а, магчыма, і не знаёмыя, пра новыя іх крадзяжы зводка ўпраўлення абласной міліцыі паведаміла ў адзін дзёнь - 7 чэрвеня. А крымінальныя справы супраць абодвух былі заведзены 6 чэрвеня.
Мужчына скраў мабільны тэлефон "Хуавэй" коштам у 196 рублёў, па ацэнках міліцыі. Калі казаць больш дакладна, то ахвяра (мужчына 1969 года нараджэння) забыўся свой мабільнік у пакеце каля дома дзе жыў. Забыты пакет прыцягнуў увагу раней судзімага маладзёна, які і забраў мабільнік.
А жанчына скрала грошы ў гасцях. Ахвяра (мужчына 1987 года нараджэння) пасля сыходу яе з яго дома заўважыў знікненне грошай у 100 рублёў. Калі звычайна міліцэйская зводка паведамляе, што злачынцы не працуючыя, а іх ахвяры наадварот працуюць. То ў дадзеным выпадку ўсё было люстэркава: рэцэдывістка працавала на прадпрыемстве, а яе ахвяра быў безпрацоўным.