06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Культура

Што будзе ў Александрыі

07.06.2018 21:26

3731 прагляд, 5 каментароў

Традыцыйны фестываль "Александрыя збірае сяброў" стане яшчэ больш шырокім

Фестываль пройдзе ў Александрыі, традыцыйна ў гэтыя дні 7-8 ліпеня на малую радзіму прыязжае і прэзідэнт. Арганізатары таксама, як і ў папярэднія гады, Шклоўскі выканкам, Магілёўскі аблвыканкам і Міністэрства культуры - перадае сайт tut.by, які першым апублікаў афішу 2018 года. У параўнанні з ранейшымі фестывалямі, у гэты раз будзе больш глядацкіх месцаў для тых хто захоча блізка назіраць галоўны канцэрт мерапрыемства, а таксама павялічыцца фут-зона. Асобнае месца будзе выдзелена для ўстаноўкі намётаў для тых хто прыедзе з начоўкай. А на другі дзень пройдзе дзень культуры Украіны. Але, традыцыйна, шмат выступоўцаў будзе з Расіі.

У суботу 7 ліпеня з 14 гадзін да 24 пачнуць работаць тэматычныя забаўляльныя пляцоўкі з выставамі прадукцыяў прадпрыемстваў.

Да 21 гадзіны будуць выступаць спартсмэны коннага спорту на асобнай пляцоўцы. На малой канцэртнай сцэне ў гэты дзень выступяць прадстаўнікі 8 краінаў.

У 15-30 распачнецца 15-хвілінны квэст "У пошуках папараць-кветкі", за ім на моладзевай пляцоўцы адбудзецца конкурс на лепшы купальскі касцюм.

16-30 - 18-00 канцэрт бардаўскай песні. І пасля яго афіцыйная цэрэмонія адкрыцця фестывалю.

З 21-30 гала-канцэрт перашга дня. Дарэчы, найчасцей з зоркаў у гэтыя дні на сцэну будзе падымацца расійскі бард Сяргей Трафімаў.

У 23 гадзіны феерверк і пасля яго да 3 гадзіны ночы зноў канцэрт бардаўскай пенсі, паралельна з якім дыскатэка з удзелам гурта "Дразды".

8 ліпеня праграма распачнецца з 10 раніцы з работы так званага "Сарочынскага кірмаша".

У 11 гадзін узнагароджанне перадавікоў Магілёўскай вобласці з выступам ансабля "Казакі Расіі" і таго ж самага Сяргея Трафімава. Паралельна будуць ісці розныя майстар-класы, у тым ліку, па паранню ў лазні і масажу.

14-15 - 17-45 канцэрт аркестра народных інструмантаў і артыстаў абласной філармоніі, паралельна выступ коннага тэатра "Кіеўская Русь".

16-00 - 16-15 квэст "Беларусь - мая краіна". Адразу пасля яго фестываль фарбаў.

17-00 - 17-30 палёты самалётаў і парашутыстаў.

З 17-00 на моладзевай пляцоўцы, а з 18-00 на асноўнай пляцоўцы канцэрты з удзелам артыстаў з Украіны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Што будзе ў Александрыі

Традыцыйны фестываль "Александрыя збірае сяброў" стане яшчэ больш шырокім

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение