Парэшткі трупа дзіка ляжаць на самым беразе Дняпра ў адным з месцаў дзе ёсць уваход у раку за лядовай арэнай. Бачна, што ад ляснога звера засталася толькі галава і скура - мяса і косткі, падобна, былі зрэзаны - надта ахайна выглядаюць краі скуры.
Як гэтая туша партапіла ў горад можна толькі здагадвацца. Сумніўна, што яе вынесла плынню, бо на беразе яна з'явілася ўжо пасля паводкі. Больш верагодна, што сюды яе выкінуў нехта з людзей, магчыма, і той чалавек які і забіў дзіка. Тады пастаўе пытанне пра крымінальную адказнасць, бо для сур'ёзнага паляўнічага і скура і галава жывёлы - каштоўны тарфей. А для чалавека, які не законна забіў дзікую жывёлу - гэта небяспечныя доказы злачынства за якога пагражае крымінальная адказнасць. Тым не меньш, па стане на 8 чэрвеня, калі і былі зроблены гэтыя фотаздымкі туша ляжала на беразе і моцна пахла. Аўтары нашага сайта паведамілі пра знаходку патрульным міліцыянтам.