Пра гэта каротка паведаміла Міністэрства унутраных справаў у сваёй публічнай зводцы. Па інфармацыі якую ўдалося атрымаць нам, гаспадар аўтамабіля бізнэсовец казахстанскага паходжання, які пражывае ў Оршы пакінуў аўто каля свайго дома па 4-ым завулку Чарнышэўскага 5 чэрвеня каля 20-00. Аўтамабіль быў абсталяваны сігналізацыяй і таму асаблівых турботаў у гаспадара не было. Але калі раніцай наступнага дня ён выйшаў на вуліцу, аўтамабіля ўжо не было.
Звычайна скрадзеныя аўтамабілі знаходзяць даволі хутка, але ў дадзеным выпаждку, па нашай інфармацыі, за два прайшоўшых дня Тайоту так і не знайшлі.