Аварыя адбылася каля 11 гадзін 9 чэрвеня на вуліцы Воз-ан-Влен. Падобна на тое, што легкавы аўтамабіль выязжаў з дваравой тэрыторыі на вуліцу каля прыпынка "Аддзяленне сувязі". Матацыкліст жа ехаў па Воз-ан-Влен, магчыма, на высокай хуткасці - на гэтым участку дарогі матацыклы не рэдка моцна разганяюцца. У сутыкненні двухколавага і чатырохколавага транспарту, прадказальна, перамаглі 4 колы. Аўто атрымала не вялікія пашкоджанні, а матацыкліста - па нашай інфармацыі - на хуткай дапамозе даставілі ў бальніцу.
Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне пакуль няма.
Яшчэ адна аварыя адбылася 8 чэрвеня на сумнавядомым "бутэлечным горлышку" - каля чыгуначнага маста на вуліцы Міра. тут днём сутыкнуліся два легкавіка. У дадзеным выпадку пацярпелых няма.