Вясной у Віцебскай вобласці ўжо ўводзілася забарона на наведванне лясоў, у тым ліку і ў Аршанскім раёне. Потым на некаторы час гэтая забарона была знятая ў сувязі з дажджамі. Пры чым, у іншых вабласцях забарона дзе-нідзе дзейнічала, а ў Віцебскай - не. Сухое надвор'е вярнула небяспеку лясных пажараў.
На выходням у Сенненскім раёне быў уведзены самы высокі 4-ы клас пажарнай небяспекі, а з нядзелі лясы раёна закрытыя для наведвальнікаў. Акрамя Сенненскага раёна па вобласці забарона ўведзена ў Докшыцкім, Глыбоцкім, Пастаўскім раёнах. А ў Лепельскім раёне 4-ы ўзровень небяспекі.