Здарэнне адбылося на адным са складоў прадпрыемства 11 чэрвеня каля 11 гадзін. Мужчына падымаў бутлю з сернай кіслатой і ў той момант у яе адарвалася дно. Уся небяспечная вадкасць хлынула работніку на ногі, ад чаго той, канешне, атрымаў моцныя хімічныя апёкі. Хуткую дапамогу выклікаць не сталі - пацярпелага адправілі ў бальніцу адразу ж на службовай машыне - так было хутчэй.
Колькі канкрэтна кіслаты патрапіла на мужчыну нам не вядома. Па словах работнікаў прадпрыемства, серная кіслата ў іх захоўваецца ў 20-літровай тары. Хто вінаваты ў тым што ў бутле адарвалася дно павінна цяпер высветліць следства - міліцыя ўжо занялася праверкай абставінаў здарэння. Мужчына, канешне, быў шпіталізаваны.
Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне пакуль няма.