Матч Орша-Ліда звычайным гледачам запомніцца крыўдным пройгрышам, а футбольным фанатам затрыманнем аднаго з іх кампаніі. Канфлікт паміж міліцыяй і футбольнымі фанатамі зацяжная справа - колькі існуе арганізаваны фанацкі рух, столькі існуе і канфлікт. Не рэдка гэта скончваецца затрыманнямі і іншымі санкцыямі супраць фанатаў.
Да другога тайму матча канфлікта не было - распавядаюць прысутныя на матчы фанаты - але пад час другога тайму аднаму з міліцэйскіх афіцэраў не спадабалася нашыўка на шапцы аднаго з фанатаў. На шапцы была англійская абвіятура A.C.A.B. Насамрэч, гэтая абвіятура нясе абразу да міліцыянтаў, бо азначае "All cops are b..." (апошняе слова нецэнзурнае ў англійскай мове). Маладога чалавека папрасілі зняць нашыўку, але той адмовіўся і яму загадалі пакінуць стадыён. Пасля выхаду фаната са стадыёна, яго прыгоды не скончыліся - міліцыянтам падалося мала проста вывесці яго, яны хацелі зняць нашыўку. Распачалася моўная спрэчка. Канешне, фанат, як і некаторыя міліцыянты, ведалі гэтую абвіятуру, але маладзён на пытанне ці ведае ён што гэта азначае, расшыфраваў яе нейтральна: "All cats are black" і працягваў адмаўляцца сарваць яе.
Пасля чарговай адмовы міліцыянты прымянілі да хлопца сілу і паспрабавалі самастойна сарваць нашыўкі, а хлопец палічыў за лепшае адыйсці трохі ў бок, каб працэс прымянення сілы быў зафіксаваны на відэа-камеры стадыёна. Міліцыянты палічылі гэта за супраціў законным патрабаванням міліцыі і затрымалі хлопца. Пад час затрымання пазрывалі і нашыўкі, у тым ліку, нашыўкі з назвамі рок-гуртоў і нашыўку "С.Л.О.Н.", якая таксама нясе абразу ў бок праваахоўных органаў. У міліцыі на хлопца склалі два пратаколы - за нецэнзурную лаянку і за супраціў міліцыі. З абодвума пратаколамі фанат не пагадзіўся. У выніку двое сутак (з суботы па панядзелак) маладзён правёў у камеры ІЧУ да суда. Праўда, і ў панядзелак суд не адбыўся - яго перанеслі для больш грунтоўнага разбіральніцтва.