18:00

+9

6 м/с

986 гПа

21:00

+9

4 м/с

985 гПа

00:00

+9

3 м/с

984 гПа

03:00

+9

2 м/с

984 гПа

06:00

+9

2 м/с

984 гПа

Орша, Здарэнні

Страшная статыстыка мотааварый

19.06.2018 21:00

3225 праглядаў, 10 каментароў

За тры дні ў Оршы тры аварыі з удзелам двухколавага транспарту

Дайшло да таго, што сітуацыю абмеркавалі на асобным паседжанні ў Віцебскім гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Прысутнічалі на паседжанні і супрацоўнікі ДАІ, якія распавялі страшную статыстыку па мотааварыях у Оршы, як вельмі паказальны прыклад. Так, паведамляе суполка абласнога ДАІ ў сац.сетках, 9, 10 і 11 чэрвеня ў Оршы ў выніку трох штодзённых аварыяў адзін чалавек загінуў, а трое атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя.

Нагадаем, што 9 чэрвеня аварыя з удзелам матацыкліста адбылася на вуліцы Воз-ан-Влен. Тут - па версіі ДАІ - кіроўца Мэрсэдэса не прапусціў матацыкліста, выязжаючы з дваровай тэрыторыі. У выніку матацыкліст 1982 года нараджэння атрымаў траўмы.

10 чэрвеня вечарам аршанец 1970 года нараджэння на мапедзе "Дэльта" не справіўся з кіраваннем, выехаў з дарогі і перакуліўся. Мужчына таксама атрымаў траўмы.

Трэці выпадак самы нашумелы - аварыя на вуліцы Леніна. Калі матацыкліст 1986 года не справіўся з кіраваннем і ўпаў. Хлопец загінуў, бо быў без шлема, а ехаўшая з ім пасажырка 1998 года нараджэння апынулася ў бальніцы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Страшная статыстыка мотааварый

За тры дні ў Оршы тры аварыі з удзелам двухколавага транспарту

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение