Нагадаем, што на адным з нядаўніх хатніх матчаў ФК "Орша" са стадыёна быў выдалены фанат нашага клуба. Фармальнай прычынай для гэтага стала тое, што ў яго на шапцы была нашыўка "A.C.A.B". Але за стадыёнам міліцыянты, па словах фаната, паспрабавалі сілай сарваць нашыўку, чаго хлопец не хацеў дапускаць і ў выніку правёў двое сутак у міліцыі. На яго было складзена два пратаколы: за не цэнзурную лаянку і за супраціў міліцыі.
20-га чэрвеня адбылася ўжо другая спроба правесці суд над хлопцам. Але і яна закончылася пераносам. Хлопец адмаўляе сваю віну, міліцыянты ж не змаглі даць аднолькавыя паказанні. Так, адзін з міліцыянтаў сцвярджаў, што затрыманы хапаў яго за кашулю і ў гэтым праявіўся супраціў. Другі ж міліцыянт сказаў, што не бачыў гэтага. У выніку, суддзя Дранькова вырашыла перанесці суд, каб азнаёміцца з відэазапісамі са стадыёна. Наступнае паседжанне адбудзецца 26-га чэрвеня раніцай.