Начальнік Аршанскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Уладзімір Воранаў, выступаючы на прэс-канферэнцыі перад журналістамі, паведаміў, што фінансавая міліцыя спыніла дзейнасць злачыннай групы расейцаў, якія арганізавалі незаконн ўвоз у Расею прадуктаў харчавання вытворчасці краін Еўразвязу з ухіленнем ад выплаты падаткаў. Уладзімір Воранаў у сваім выступе адзначыў: "Пасля таго, як расейскі бок распачаў спробы ўвесці некаторыя абмежаванні на ўвоз прадуктаў харчавання з Беларусі, група прадпрымальных расейцаў вырашыла пайсці падманным шляхам і зарабіць на гэтым. Двое расейцаў арганізавалі ў Оршы камерцыйнае прадпрыемства, пачаўшы завозіць з Еўропы тавары, якія з'яўляліся санкцыйнымі, і размытоўвалі іх на тэрыторыі РБ, як тавары для ўнутранага спажывання. На самай справе тавары перавозіліся фурамі ў Расею, дзе прадаваліся на рынках Масквы за наяўны разлік».
У выніку дзеянняў зламыснікаў, якія на працягу года, выкарыстоўваючы ценявую схему рэалізацыі тавараў, ухіляліся ад выплаты падаткаў, бюджэт недаатрымаў больш як 115,3 тыс. рублёў.
У дачыненні да падазраваных распачата крымінальная справа па ч.2 арт. КК РБ.