Футбалісты "Оршы" згулялі з "Гомельчыгункатрансам" — клубам, які ўзначальвае турнірную табліцу другой лігі. Матч адбыўся на Гарадскім стадыёне. Гол, забіты гамяльчанамі ў канцы першага тайму, так і застаўся адзіным у матчы. Аршанцы, як ні стараліся, сквітаць лік не здолелі.
Пасля 18 згуляных сустрэчаў "сіня-белыя" маюць 25 пунктаў. Пасля паразы наша каманда апусцілася на 6-е месца ў табліцы, прапусціўшы наперад "Кобрын".