00:00

-5

7 м/с

981 гПа

03:00

-4

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

Орша, Здарэнні

У Оршы таксама адзёр

02.07.2018 18:00

6796 праглядаў, 3 каментара

У аршанскай бальніцы ўжо два пацыенты з дыягназам адзёр

Абодва выпадкі былі выяўлены ў канцы чэрвеня. У хуткую дапамогу звярнуўся мужчына, які скардзіўся на тэмпературу. Мужчыну даставілі ў бальніцу Сямашка, але тады ніхто не падумаў пра гэты небяспечны дыягназ. Таму аніякіх адмысловых мераў перасцярогі не было прынята. Толькі пазней дактары зразумелі, што гаворка ідзе пра адзёр. Але ў той час ужо заразілася яшчэ і супрацоўніца бальніцы - адна з санітарак.

Па нашай інфармацыі, якая пакуль не была падцверджана афіцыйна, мужчына не так даўно быў у Расіі і мог прывезці хваробу адтуль. Бо ў Беларусі сітуацыя з адзёрам да гэтага году была стабільная - для нашай краіны гэта была рэдкая хвароба. Праблема з'явілася ў сувязі з нестабільнай сітуацыяй з медычным абслугоўваннем у суседняй Украіне. Сёння там дзяржава не можа забяспечыць поўную вакцынацыю ад адзёру і хвароба пачала распаўсюджвацца ў гэтай краіне, а адтуль і ў іншых. У нашых паўднёвых суседзяў выяўлена ад пачатку года больш за 23.000 выпадкаў хваробы, ад якой памерла ўжо 12 чалавек. Таксама выпадкі хваробы выяўляліся ў некаторых заходніх краінах: Францыі, Грэцыі, Італіі, Сербіі і Румыніі.

У Беларусі адзіночныя выпадкі гэтай заразнай хваробы былі выяўлены ад пачатку года ва ўсіх абласцях краіны. Нядаўна выпадак адзёру быў выяўлены і ў Магілёве.

Мужчыну на дадзены момант перавялі з аршанскай бальніцы ў Віцебск, а многія аддзяленні бальніцы падвергнуты дэзынфекцыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: У Оршы таксама адзёр

У аршанскай бальніцы ўжо два пацыенты з дыягназам адзёр

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение