Праўда, паведамляе пра знаходку не сайт якога-небудзь музею ці пашукавікоў ваеннай зброі, а сайт МУС. Міліцыя паведамляе, што Следчы камітэт завёў крымінальную справу па артыкуле захоўванне зброі супраць жыхара нашага горада. Яшчэ 28 мая ў гэтага невядомага шырокай публіцы аршанца быў выяўлены пісталет сістэмы Наган ажно 1926 года выпуска, калібра 5,6 міліметраў.
Хаця пісталет больш падобны на музейны экспанат, крымінальная справа заведзена як за сапраўдную зброю.