00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Грамадства

Не загароджвайце азёры!

05.07.2018 21:41

2703 прагляду, 0 каментароў

Пракуратура занялася землекарыстальнікамі, якія незаконна ставяць агароджы, абмяжоўваючы праход да вадаёмаў.

На азёрах Ордышава, Дзевінскае, Стрэшна землекарыстальнікамі, якія маюць паблізу вадаёмаў зямельныя ўчасткі, з парушэннем заканадаўства ўстаноўлены агароджы. Адпаведныя прадпісанні пракуратурай раёна на іх адрас будуць накіраваны ў бліжэйшы час.

Маніторынг водных аб’ектаў на тэрыторыі раёна пракуратура правяла сумесна са спецыялістамі Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Пад увагу бралася выкананне забаронаў і абмежаванняў, накіраваных на правядзенне гаспадарчай і іншай дзейнасці ў прыбярэжных палосах водных аб’ектаў.

У адпаведнасці з патрабаваннем арт. 54 Воднага кодэкса ў прыбярэжных палосах не дапускаецца ўзвядзенне агародж зямельных участкаў на адлегласці менш за 5 метраў па гарызанталі ад берагавой лініі, піша "Голас Сенненшчыны". Выключэнне складаюць участкі, якія выкарыстоўваюцца для ўзвядзення і абслугоўвання водазаборных збудаванняў, аб’ектаў унутранага воднага транспарту, энергетыкі, рыбаводных гаспадарак, аб’ектаў лячэбна-аздараўленчага прызначэння, эксплуатацыя якіх непасрэдна звязана з выкарыстаннем паверхневых вод азёр і вадаёмаў, падкрэслівае Станіслаў Падалінскі, памочнік пракурора Сенненскага раёна.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не загароджвайце азёры!

Пракуратура занялася землекарыстальнікамі, якія незаконна ставяць агароджы, абмяжоўваючы праход да вадаёмаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение