00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Грамадства

Чыста і ўтульна

06.07.2018 19:35

2281 прагляд, 1 каментар

У беларускім рэйтынгу санітарнага стану і добраўпарадкавання Дуброўна і Копысь сталі найлепшымі.

На працягу 2017 года ў Беларусі праводзіўся рэспубліканскі агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання, у якім прынялі ўдзел населеныя пункты усіх абласцей і Менск. Пераможцаў агляду вырашана ўзнагародзіць пераходзячым вымпелам, які пацвярджаецца пасведчаннем і грашовымі прэміямі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Гарады были падзеленыя на пяць катэгорый у адпаведнасці з колькасцю насельніцтва.

Пераможцамі ў чацвёртай катэгорыі (гарады і гарадскія пасёлкі з насельніцтвам да 10 тыс. жыхароў) прызнаныя Копысь і Дуброўна, Ветка, а таксама Краснаполле. Кожны атрымае па 1,5 тыс. базавых (36 750 рублёў).

У першай катэгорыі (сярод гарадоў абласнога падпарадкавання і горада Менска) лепшым прызнана Гародня. Грашовая прэмія складзе 8 тыс. базавых (196 тыс. рублёў). Пераможцамі ў другой катэгорыі (гарады з насельніцтвам ад 50 тыс. жыхароў і больш) прызнаныя Жодзіна і Полацак, якія атрымаюць па 3 тыс. базавых (73,5 тыс. рублёў). У трэцяй катэгорыі (гарады і гарадскія пасёлкі з насельніцтвам ад 10 тыс. да 50 тыс. жыхароў) лепшымі сталі Бяроза, а таксама Рагачоў і Бялынічы. Грашовая прэмія – па 2 тыс. базавых (49 тыс. рублёў).

У пятай катэгорыі (сельскія населеныя пункты) перамогу святкавалі аграгарадкі Хомск Драгічынскага раёна, Дабрамыслі Лёзненскага раёна, Камаі Пастаўскага раёна, населены пункт Доўжа Віцебскага раёна, а таксама аграгарадок Свіслач Гарадзенскага раёна. Грашовая прэмія – па 800 базавых (19,6 тыс. рублёў).

У тым, што Копысь і Дуброўна выйгралі сваю катэгорыю, няма нічога дзіўнага. Летась у Копысі завяршылі рэканструкцыю гістарычнага цэнтра, а ў Дуброўне правялі абласныя "Дажынкі", плюс нядаўна ў горадзе з'явіўся прыгожы гадзіннік, праўда, подпіс пад ім зрабілі выключна на расейскай мове.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Чыста і ўтульна

У беларускім рэйтынгу санітарнага стану і добраўпарадкавання Дуброўна і Копысь сталі найлепшымі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение