З Бялынічаў, Мінску, Барані і Оршы сабраліся ў Смалянах удзельнікі правабарончага руху і валанцёры для правядзення так званага "Правабарончага шпацыра". Вёска была абрана не толькі таму, што яна мае высокі турыстычны патэнцыял, які да гэтае пары амаль не выкарыстоўваецца, але і таму, што тут здымалася значная частка дакументальнага фільма "Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі". Таму арганізатарам шпацыру і выступіла кампанія "Правабаронцы супраць смяротнага пакарання". Для тых хто раней не бываў у Смальянах вёска стала адкрыццём - на малой тэрыторыі размешчана вялікая колькасць помнікаў гісторыі і культуры. Праўда, не абыйшлося і без непрыемных уражанняў - той стан у якім знаходзяцца помнікі шакаваў. Так, у мясцовым касцёле адносна не даўна абвалілася частка даху над алтаром. А замак, які быў унесены ў праграму "Замкі Беларусі" паводле якой ён мусіў быў быць закансерваваны так і застаўся без увагі. Больш за тое, нават, мост які вядзе на замчышча паламаўся і ўжо даўно не аднаўляецца. Вёска, якая магла б жыць за кошт турыстаў не горш за Мір ці Нясвіж настолькі абыякава ставіцца да сваёй спадчыны! Тым не меньш, правабаронцы дамовіліся яшчэ раз сабрацца ў Смальянах у будучым, але ў большай колькасці.
Фото: Дзяніс Дзянісаў