Паведамленне пра пажар у службу МНС паступіла а 12-06 6 ліпеня. Рабочая аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў паведаміла, што ў вёсцы Гавяды на складзе загарэлася сена. Агулам на гэтым складзе ляжала 115 тонаў сена: 385 рулоўнаў па 300 кілаграмаў кожны. Больш за гадзіну спатрэбілася ратавальнікам, каб патушыць пажар. Са 115 тон 85 удалося выратаваць ад полымя.
Разглядаюцца дзве прычыны пажару: наўмысны падпал і неасцярожнасць з вагнём.
Нагадаем, што не так даўно пажар на сенасховішчы ў Межава.