Крадзяжы адбыліся напярэдадні, 11-га чэрвеня. У Аршанскім раёне ў міліцыю заявіла намесніца дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў 1985 года нараджэння, паведаміўшы пра крадзеж мабільнага тэлефона "LG". З 12:00 да 16:30 невядомы злачынца скраў тэлефон з адміністратыўнага будынка. Матэрыяльная шкода 70 рублёў. Пачата крымінальная справа, затрымаць злачынцу па гарачых слядах не ўдалося, але міліцыя праводзіць яго пошукі.
У Сенненскім раёне да паслуг міліцыі звярнуўся кіроўцы 1980 года нараджэння, які паведаміў, што ў перыяд з 20 гадзін 10-га ліпеня па 10 гадзін 11-га ліпеня нехта скраў з незачыненага гаража шліфмашынку, бензапілу і зварачны апарат. Матэрыяльная шкода адчувальная - 700 рублёў. Як і ў выпадку на Аршаншчыне, крымінальная справа заведзена па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.