Пажар адбыўся нядзельным вечарам, прыблізна а 17-30. У прадпрыемства "Сененскі райаграсэрвіс" загарэлася сховішча ільну. Каркас з металу пад якім і хаваўся ад дажджу лён быў пакрыты шыферам, які ад нагрэву пачаў "выстрэльваць". У цэлым жа, каркас пацярпеў не моцна.
Каб патушыць пажар спатрэбілася 10 машынаў МНС, 30 пажарных і каля 20 хвілін часу. Нашчасце ніхто не пацярпеў, выгарэла 533 тоны ільнотрэсты.
Фота з сайту Міністэрства па надзвычайных сітуацыях: