Алесь Пушкін даўно вядомы сваімі мастацкімі перфомансамі. Рэдкі выпадак, калі не ён сам, а нехта іншы становіцца ініцыятарам перфоманса ў якім удзельнічае ўжо праслаўлены мастак з Бабра. Так атрымалася ў гэты раз ў рамках фестывалю сучаснага мастацьва ў Віцебску. На гэты раз Алесь Пушкін рабіў перфоманс разам і па ініцыятыве ўраджэнкі Оршы Таццяны Тур.
Таццяна займаецца рознымі відамі выяўленчага мастацтва. У Ізраілі яна мела персанальныя выставы жывапісу, у Вільні яе скульптуры стаяць у цэнтры горада, а ў Беларусь яна прывезла перфоманс пад назвай "Сцены". Не далёка ад дома-музея Шагала двое мастакоў у незвычайных вопратках, не заўважаючы адзін аднаго, рабілі адну і тую справу - цягалі вёдрамі зямлю з адной кучы ў іншую. Мужчына цягаў з лева направа, а жанчына з права налева. І, здавалася б, рабілі яны адну і тую справу, а кучы не змяншаліся.
Вашай увазе некалькі фотаздымкаў з перфомансу, які стаў адным з найбольш запамінальных падзеяў фестывалю сучаснага мастацтва.