00:00

-3

5 м/с

1000 гПа

03:00

-3

4 м/с

1000 гПа

06:00

-2

4 м/с

999 гПа

09:00

-2

4 м/с

998 гПа

12:00

-0

4 м/с

998 гПа

Орша, Культура

Генеалогія - гэта цікава (фота)

16.07.2018 13:30

2815 праглядаў, 8 каментароў

Ігар Станкевіч прэзентаваў сваю кнігу пра род Каменскіх

Тое чым займаецца Ігар Станкевіч - стварэннем свайго радаводу - называецца генеалогіяй і лічыцца дапаможнай гістарычнай навукай. Бо праз лёс канкрэтнай сям'і можна лепш зразумець агульныя гістарычныя працэсы. Калі б не канкрэтныя людзі і сем'і з іх лёсамі, то гісторыя была б навукай падубнай толькі на статыстыку з лічбамі і датамі за якімі не бачныя жыцці.

На сустрэчу з Ігарам Станкевічам сабраліся не толькі проста цікаўныя, былі і тыя хто сам спрабуе вывучаць свой радавод. Былі, дарэчы, і некалькі прадстаўнікоў тых самых Кменскіх. Каменскія шляхотны род, шмат хто з гэтага роду непасрэдна звязаныя з Аршаншчынай, хаця, як гэта не рэдка бывае, рэалізавацца як мастакі, дзяржаўныя дзеячы і г.д. змаглі больш у іншых краях. Што ж характэрнага для ўсёй краіны можна пабачыць у радаводзе Кменскіх. Напрыклад, як шляхта была вымушана падцверджваць свае прывілеі пасля далучэння Усходняй Беларусі да Расейскай імперыі. У Беларусі на той момант каля 12% насельніцтва мела шляхецтва (больш з Еўрапейскіх краінаў шляхты было толькі ў Гішпаніі). І ўсім ім даволося звяртацца ў суды, каб даказаць, што яны атрымлівалі калісці статус шляхты. Сёння гэтыя звароты - каштоўная крыніца інфармацыі для генеолагаў. Паказальна як лёс раздзяляў сем'і пад час Першай Сусветнай вайны і рэвалюцыяў і імперыі. Нехта змог з'ехаць у Польшу, нехта застаўся тут - лёс раскідваў тады шмат якія аршанскія сем'і. Значна пацярпеў род Каменскіх у часы Сталінскіх рэпрэсій - пра гэты перыяд Ігар Станкевіч распавядаў шмат, бо займаецца грамадскай ініцыятывай "Растраляныя ў Оршы", якая аб'ядноўвае нашчадкаў ахвяраў рэпрэсіяў.

Пакуль прэзентуемая кніга зроблена невялікім накладам, але ў хуткім часе будзе даступная для бясплатнага скачвання ў сеціве.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Генеалогія - гэта цікава (фота)

Ігар Станкевіч прэзентаваў сваю кнігу пра род Каменскіх

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение