Аварыя здарылася 14 ліпеня ў Сененскім раёне. 30-гадовы кіроўца ехаў па трасе Р25 Сення-Віцебск разам з жонкай, цешчай і сынам - усе жыхары Сянно. А 8-40 каля вёскі Задарожжа ён - як паведамляе сайт МУС - не справіўся з кіраваннем, з'ехаў з кювет дзе машына перакулілася. У выніку ўсе хто быў у аўтамабіле атрымалі розныя траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу.
У кіроўцы, яго жонцы і маці жонкі траўмы аказаліся не настолькі цяжкія. А, вось, за жыццё дзіцёнка дактары змагаліся некалькі гадзін. Нажаль, а 11-50 дзіцёнак усё ж такі памёр.