На аўкцыёне ay.by выстаўлены яшчэ адзін стары фотаздымак, які мае дачыненне да Оршы. Прадаецца фотаздымак памерам 8 на 12 сантыметраў на якім партрэт выпускніка аршанскага тэхнікума 1938 года. У гэты час у Оршы дзейнічала дзве навучальныя ўстановы са статусам тэхнікума: педагагічны і чыгуначны. Да якога тэхнікума адносіўся гэты выпускнік ўсталяваць зараз складана. На лацкане пінджака маладога чалавека прышчэплены значык "Осавіяхіма" - грамадска-дзяржаўнай арганізацыі, у якую запісвалі ўсіх маладых людзей.
Прадавец просіць за гэты фотаздымак 3,50, але ўказвае, што магчымы гандаль.