00:00

+7

6 м/с

1004 гПа

03:00

+7

5 м/с

1004 гПа

06:00

+7

4 м/с

1004 гПа

09:00

+7

4 м/с

1004 гПа

12:00

+8

4 м/с

1005 гПа

Орша, Эканоміка

Ціск на Багуслаева?

17.07.2018 10:57

3329 праглядаў, 8 каментароў

Былы ўладальнік Аршанскага авіярамонтнага заводу гаворыць, што на яго ціснулі, каб ён вярнуў завод дзяржаве

Вячаслаў Багуслаеў рэдка каментаваў сваю работу ў Балбасава. Нячаста журналісты атрымлівалі ад яго інфармацыю і пасля таго, як "Мотар Січ" страціла сваю частку акцыяў беларускага прадпрыемства. Але інфармацыйная агенцыя БЕЛАПАН змагла атрымаць кароткі каментар ад украінскага алігарха.

Па словах Багуслаева, за час беларускай авантуры ён згубіў не меньш за 13 мільёнаў даляраў. Гэта было прадугледжана і інвестыцыйнай дамовай - да 2016 года інвестары павінны былі ўкласці не меньш за 12 мільёнаў. Але інвестараў было два: "Мотар Січ", які выканаў свае абавязацельствы на 110-114% па ацэнках Багуслаева і кампанія "Сістэмы інвестыцый і інавацый". Па поваду сваіх суўладальнікаў ("Сістэмы інвестыцый і інавацый" мелі 40% акцыяў завода) Багуслаеў заявіў, што яны нічога не ўклалі ў прадпрыемства, але ў іх былі нейкія "сябры наверсе" і таму ён мог сабе гэта дазволіць. Так узнік канфлікт, які беларуская кампанія змагла лепш выкарыстаць.

На Багуслаева ў гэтым годзе распачаўся - па яго словах - ціск. Першы этап ціску - затрыманне асабістага самалёта бізнэсмэна. Пілоты пазванілі вайскоўцам, якія далі дазвол на ўзлёт, але потым далі каманлу не выпускаць самалёт. У сітуацыі з самалётам паспрабаваў разабрацца амбасадар Украіны, але яму ўсе "паказвалі на верх".

Другі этап ціску - завядзенне крымінальнай справы супраць генеральнага дырэктара прадпрыемства. Яго абвінавацілі ў нанясенні заводу стратаў у асабліва буйных памерах. Пры гэтым - распавядае Багуслаеў - яго паўсюль суправаджалі і сустракаліся некалькі разоў: "і ў Астане на выставе, і ў Кіеве. Гэта быў ціск, але не першай асобай. У ніх там ёсць шэры кардынал, але не будзем пра гэта" - цытуе БЕЛАПАН Багуслаева.

Што ж тычыцца ацэнкі работы завода, то тут Багуслаеў бачыць поспехі. Кампанія Багуслаева пакрыла пазыкі завода і арганізавала яго работу - "з нуля мы паднялі вытворчасць да васьмі верталётаў у год".

Дзяржава павінна кампенсаваць страты акцыяў Багуслаева, але пра суму ён не сказаў, спасылаючыся на камерцыйную таямніцу.

Рэзюмаваць інтэрв'ю Багуслаева можна цытатай з яго: "Дзякуй Богу, мы сыйшлі. Гэта быў кепскі досвед".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ціск на Багуслаева?

Былы ўладальнік Аршанскага авіярамонтнага заводу гаворыць, што на яго ціснулі, каб ён вярнуў завод дзяржаве

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение