Сенненскім раённым аддзелам Следчага камітэта высвятляюцца абставіны дарожна-транспартнага здарэння, у выніку якога загінула непаўналетняе дзіця. Устаноўлена, што 14 ліпеня аўтамабіль Opel Zаfirа, якім кіраваў жыхар Сянно, рухаўся па аўтадарозе «Сянно-Віцебск» у бок Віцебска. Паблізу вёскі Задарожжа Сенненскага раёна каля 8 гадзін 40 хвілін здзейсніў наезд на сабаку, які раптоўна выбег на праезную частку, пасля чаго з'ехаў у левы кювет і перакуліўся, паведамляе спецыяльны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава. У выніку дарожна-транспартнага здарэння, 9-гадовы сын кіроўцы, які ехаў у аўтамабілі ў якасці пасажыра, атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр у рэанімацыйным аддзяленні медыцынскай установы.
З цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны кіроўца аўтамабіля, а таксама іншыя пасажыры яго аўтамабіля — 29-гадовая жонка і 49-гадовая жанчына, ягоная цешча. Усе яны былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, дзіця знаходзілася ва ўтрымліваючым крэсле.
Фота ДАІ
У дачыненні да 29-гадовага кіроўцы следчыя распачалі крымінальную справу па частцы 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). З удзелам экспертаў следчыя агледзелі месца здарэння, прызначылі судова-медыцынскія і аўтатэхнічную экспертызы, устанаўліваюць сведак, высвятляюць абставіны ДТЗ.